Для каго: #творцы і #культдзеячы з легалізацыяй у краіне дзеяння праграмы Creative Europe.
Тыпы праектаў мабільнасці:
1. Індывідуальная альбо групавая мабільнасць да 5 чалавек.
2. Віртуальная і гібрыдная мабільнасць для аплікантаў/_к з абмежаванымі магчымасцямі.
Праграма пасуе для рэалізацыі праекта з выбраным вамі партнёрам у любой краіне дзеяння Creative Europe, у якой вы не пражываеце. Партнёрам могуць быць, напрыклад, калега-творца, арганізацыя або пляцоўка ў краіне прызначэння. Спатрэбіцца прадаставіць доказы супрацоўніцтва ў працэсе падачы заяўкі.
⁃ Даследаваць: праводзіць творчыя і мастацкія даследаванні, працаваць у пэзных умовах над новай тэмай або канцэпцыяй
⁃ Ствараць: удзельнічаць у творчым працэсе, імкнучыся стварыць новы мастацкі/культурны твор
⁃ Вучыцца: павышаць кампетэнцыі і навыкі праз нефармальнае навучанне або супрацоўніцтва са спецыялістам
⁃ #нетворкінг: развіваць прафесійную сетку, умацоўваць прафесійнае развіццё, прыцягваць новую аўдыторыю.
Працягласць паездкі (павінна быць бесперапыннай):
⁃ 7-40 дзён – для індывідуальных праектаў
⁃ 7-14 дзён – для групавых праектаў.
Перыяд рэалізацыі:
⁃ Пачатак паездкі – не раней за 2 месяцы ад моманту падачы заяўкі
⁃ Канец – не пазней за 30 красавіка 2025.
Грант пакрывае выдаткі на праезд, візы, суткавыя і індывідуальныя патрэбы. Разлікі апошніх робяцца спецыяльна для кожнага грантаатрымальніка, зыходзячы з яго праекта і асабістай сітуацыі.