Міжнародная арганізацыя па міграцыі ў Літве (IOM Lithuania) запрашае падаваць заяўкі на арганізацыю мерапрыемстваў у Цэнтры інтэграцыі і інфармацыі аб міграцыі – MiCenter
Мэта прадастаўлення малых грантаў мігрантам у Літве — заахвочванне да арганізацыі мерапрыемстваў, семінараў і трэнінгаў, накіраваных на дэманстрацыю іх талентаў.
Конкурс скіраваны на мігрантаў і мігрантак, якія: ⁃ атрымалі рэгістрацыйную картку або часовы від на жыхарства ў Літве ⁃ маюць/ могуць мець сертыфікат самазанятага або кампанію.
Можна падавацца ад імя як фізічнай, так і юрыдычнай асобы.
Прадастаўляюцца: ⁃ гранты ў памеры да 500 еўра на кожнага бенефіцыяра для адабраных праектаў. ⁃ памяшканні, гукавое і відэаабсталяванне, інфападтрымка.