Money Talk – анлайн-сустрэча з дызайнеркай Юліяй Шчаснай на тэму асабістых фінансаў ад ProWomen BYД…

Money Talk – анлайн-сустрэча з дызайнеркай Юліяй Шчаснай на тэму асабістых фінансаў ад ProWomen BY

Для каго: #культдзеячы, #творцы і г.д.
Калі: 27 жніўня, 19:00 – 20:00 (па Мінску).

ProWomen By запрашае на новую серыю мерапрыемстваў, прысвечаных тэме асабістых фінансаў. Гераіні сустрэч раскажуць, як яны зарабляюць, марнуюць і назапашваюць грошы.

У гэты раз графічны дызайнер Юлія Шчасная раскажа, чаму выбрала менавіта фрыланс і як выбудоўвае стратэгію ў крызісныя моманты. А яшчэ падзеліцца, якія галоўныя «паглынальнікі грошай» у яе ёсць і як яна з імі пасябравала.

Зарэгістравацца.

#адукацыя #майстар_клас #грамадскія_праекты