Нагадаем, што гэта праграма рэзідэнцый ад 1 да 3 месяцаў у #Германія і #Польшча ў першай палове 2025 года. Ініцыяваная Belarusische Gemeinschaft RAZAM e.V. у партнёрстве з Ambasada Kultury і Galeria Miejska Arsenał (Познань) i ажыццяўляецца пры падтрымцы МЗС Германіі.
Запрашаюцца #культдзеячы і #творцы ў галінах: сучаснае #мастацтва, #перформанс, #тэатр, #музыка і #культменеджмент. Перавага будзе аддадзена тым, хто працуе ў сучасных напрамках, не мае магчымасцяў для прафесійнага развіцця ў Беларусі ці стаў ахвярай рэпрэсій.
Трэба падаць CV і партфоліа на ангельскай мове.
Валоданне ангельскай абавязкова, нямецкай ці польскай — пажадана.
Арганізатары пакрыюць выдаткі на падарожжа, пражыванне і стыпендыю.
Даведацца больш.
#арт #мастацтва #міжыдсцыплінарныя_праекты