Дзве новыя вакансіі ў #медыя1⃣ Аўтар/_ка ў salt.press-club.proЗапрашаюць паглыбіцца ў тэмы і…

Дзве новыя вакансіі ў #медыя

1⃣ Аўтар/_ка ў salt.press-club.pro

Запрашаюць паглыбіцца ў тэмы інавацый, аўдыторый, платформ, бізнес-мадэляў і стратэгій для медыя. Важна, каб вы мелі журналісцкі досвед, разуменне, як уладкованыя сучасныя мультыплатформенныя медыя, узровень англійскага B2 (чытанне). А яшчэ трэба знаходзіцца ў свабоднай краіне, бо інакш працадаўцы не змогуць гарантаваць бяспеку.

Прапануюць:
– няпоўную занятасць (вялікі тэкст адзін раз у тыдзень)
– здзельную аплату па выніках тэста.

Ддл: 26 жніўня.
Даслаць рэзюмэ і прыклады журналісцкіх прац на [email protected].


2⃣ Менеджар/_ка MediaPort у Press Club Belarus у #Варшава, #Польшча

MediaPort – утульная прыязная прастора ў цэнтры Варшавы, галоўная місія якой – дапамагаць журналістам, якія вымушана з’ехалі з краіны.

Трэба будзе узаемадзейнічаць з рознымі людзьмі, самастойна выбудоўваць працэсы і змяняць іх пры неабходнасці, мець досвед працы ў сацсетках.

Гэта праца афлайн, у офісе ў цэнтры горада.

Падрабязней.

#аўтары #тэксты #грамадскія_праекты