Для каго:#даследчыкі, якія зацікаўлены ў праектах на тэмы Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Калі: 3-9 месяцаў у 2024-2025.
Цэнтр Мерашэўскага працягвае стыпендыяльную праграму навукова-даследчых праектаў у Польшчы. Стыпендыя дазволіць правесці навуковыя даследаванні па гісторыі, палітычнай сітуацыі, культуры і спадчыне народаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.