Прафесійны абмен для журналістаў, рэдактараў і медыя-мэнэджараў на 30-45 дзён, #Украіна
Праграма MediActionsUA падтрымлівае абмен досведам і наладжванне партнёрскіх сувязяў паміж #медыя-арганізацыямі Украіны і арганізацыямі іншых краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі. Праграма дае унікальную магчымасць, прыехаўшы ва Украіну, папрацаваць з прызнанымі лідэрамі нацыянальнага медыярынку, павучыцца ў іх, а таксама падзяліцца з імі сваімі ведамі і досведам. Працоўныя мовы: англ/рус/укр Прадастаўляецца: пакрыццё выдаткаў, звязаных з пералётам і знаходжаннем ва Ўкраіне
Для каго: кандыдаты з пацверджаным досведам працы ў сферы журналістыкі ў сваёй краіне • Стваральнікі незалежных паблікаў і блогеры, • Журналісты, • Рэдактары/галоўныя рэдактары, • Медыя-менеджэры, • Супрацоўнікі арганізацый падтрымкі СМІ. Калі: 16 траўня – 30 чэрвеня 2022 года (старт праграмы можа быць адкладзены ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй) Ддл: 17.02.2022 Больш: тут