Ад сёння і на наступныя панядзелкі пры інфармацыйнай падтрымцы @BY_culture запускаем штотыднёвую рубрыку – падборку гарачых і важных дэдлайнаў для тых, хто робіць культуру… у тым ліку, сваёй прафесіяй! 🙂
Арт-рэзідэнцыі ў Еўропе:
⁃ Творцам з розных кірункаў: HYBRIDA (Швецыя) запрашае прапрацаваць тэму [CAPTURE] і/альбо далучыцца да менеджараў праграмы – да 15.02.
⁃ Мастакам у выгнанні, якія ўжо жывуць альбо гатовыя жыць у Берліне: можна падацца праграму рэзідэнцый і абмену HIER & JETZT:Connections – да 13.02.
⁃ Для творцаў шырокага спектру сфер: SAFEMUSE – бяспечная рэзідэнцыя на 6 месяцаў у Осла, Нарвегія, – да 15.02
⁃ Майстроў, мастакоў, дызайнераў, музыкаў запрашае на сакавік-красавік зробленая беларусамі для беларусаў арт-рэзідэнцыя “Дом творцаў” (Варшава) – да 15.02.
⁃ Мастакам і куратарам: магчымасць прапанаваць канцэпцыю сваёй выставы і ўвасабіць яе ў арт-прасторы ў сталіцы Кіпра – да 11.02
⁃ Тым, хто цікавіцца сумежжам мастацтва і навукі: набор на летнюю школу Resonances IV SciArt – да 15.02
Конкурсы і фестывалі:
⁃ Для музыкаў: фестываль OneBeat прымае заяўкі на OneBeat Virtual 2022 – да 11.02
⁃ Для фатографаў: конкурс партфоліа ад японскага музея Kiyosato Museum of Photographic Arts – да 10.02
⁃ Прадстаўнікам перфарматыўных мастацтваў: адборачны конкурс на фестываль Mittelyoung у Італіі – да 16.02
А таксама:
⁃ Менеджарам з інавацыйным мысленнем: моцная адукацыйная анлайн-праграма па менеджменце ад Шведскага Інстытута – да 13.02
⁃ Маладым і лёгкім на пад’ём: валанцёрская праграма ў Германіі па працы з моладдзю – да 12.02
⁃ Актыўным студэнтам: набор на Study Tours to Poland – да 11.02
⁃ Менеджарам грамадска-культурніцкіх праектаў: новы конкурс грантаў ад ForumCiv – да раніцы 14.02