Стажыроўка + #стыпендыя імя Піны Баўш у сферы танца і харэаграфіі, #БельгіяМагчымасць мары для тых,…

Стажыроўка + #стыпендыя імя Піны Баўш у сферы танца і харэаграфіі, #Бельгія

Магчымасць мары для тых, хто абраў #contemporary_dance сваёй прафесіяй!

Каму:
#танцоры з вышэйшай/акадэмічнай адукацыяй у галіне танца і/ці 2-гадовы досвед працы ў вядомым ансамбле;
#харэографы з 1+ пастаноўкай з публічным выкананнем за апошнія 3 гады.

Для ўдзелу неабходна абраць партнёра па супрацоўніцтву: навучальную ўстанову; ансамбль ці харэографа; вядомую асобу.

Праграма прадугледжвае 2 мадэлі фінансавання:
– 2500 EUR/мес за 21+ гадзін на тыдзень;
– 1000 EUR/мес за да 20 гадзін на тыдзень.
Камандзіровачныя выдаткі кампенсуюцца асобна.
Працягласць кожнай стыпендыі і сума залежаць ад фармата.

Ддл: 31 сакавіка.

Для заяўкі патрэбны:
– матывацыйны ліст,
– CV у таблічнай форме і партрэт,
– інфармацыя аб меркаваным перыядзе часу і працягласці стажыроўкі,
– ліст аб намерах на партнёра па супрацоўніцтву,
– відэа.

Заяўка і падрабязная інфармацыя тут.

#танец, сучасная #харэаграфія #стажыроўка