Еўрапейскі моладзевы адукацыйны цэнтр у Магдэбургу тэрмінова шукае валанцёраў, #Германія
Каманда валанцёраў будзе арганізоўваць паўсядзённае жыццё бежанцаў з Украіны, якія знайшлі прытулак у Еўрапейскім моладзевым адукацыйным цэнтры і ў Магдэбургу.
Для каго: – моладзь ад 18 да 30 гадоў, – валоданне ўкраінскай і / або рускай мовамі.
Што неабходна рабіць: на працягу двух месяцаў працаваць з бежанцамі з Украіны і падтрымліваць іх.
Умовы: – пражыванне, харчаванне і камандзіровачныя выдаткі аплачваюцца арганізатарамі, – 5 EUR у дзень на кішэнныя выдаткі.