Паступова вяртаемся ў звыклы рэжым публікацый у канале. Безумоўна, велізарная (і ўсё большая) колька…

Паступова вяртаемся ў звыклы рэжым публікацый у канале.

Безумоўна, велізарная (і ўсё большая) колькасць магчымасцяў зараз адкрываецца і скіроўваецца на культурных дзеячаў з Украіны, вымушаных з’ехаць за мяжу. У дакуменце па спасылцы каардынатары #AiR праграмы Artisits at Risk складаюць спіс такіх арганізацый, праграм і іншых прапановаў для ўкраінскіх творцаў і сацыякультурніцкіх менеджараў.
Калі ласка, пашырайце яго сярод украінскіх сяброў!

Мы ж звяртаем вашую ўвагу на саму праграму Artisits at Risk, якая працягвае аказваць падтрымку не праўладным творцам з Украіны, Беларусі, Расіі і іншых палітычна дэстабілізаваных краін. У сетцы яе партнёраў – дзясяткі інстытуцый, якія могуць прыняць вас на некалькі месяцаў, даць магчымасць выдыхнуць і працягнуць творчую працу.

Падаць заяўку можна тут.
Сайт праграмы

#рэзідэнцыя