BRÜCKEREI – двухтыднёвая творчая пляцоўка і эксперыментальная лабараторыя ў Цюрыху. Абраныя кандыдаты змогуць даследваць спосабы перадачы харэаграфічных ідэй, пашыраць мову рухаў і кідаць выклік сваёй творчасці.
Падчас праграмы харэографы будуць працаваць пад кіраўніцтвам сусветна вядомага бельгійскага рэжысёра Алана Платэля ў групе прафесійных танцораў і з мясцовымі жыхарамі без танцавальнага досведу.
Калі: з 18 па 31 ліпеня.
Вас чакае: – штодзённыя размінкі пад кіраўніцтвам дасведчаных настаўнікаў, – даследчыя сэсіі і сустрэчы, – нефармальныя публічныя паказы.
Умовы: – бясплатнае пражыванне, – кампенсацыя выдаткаў на транспарт.