У Германіі прапануюць тры арт-рэзідэнцыі Artist-in-Science

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Тры арт-рэзідэнцыі Artist-in-Science, #Германія

Для каго: #мастакі ўсіх дысцыплін, магчымы калектыўны ўдзел.

Мэта праграмы у абмене паміж навукай і мастацтвам.

Арганізатары праграмы – Калонія мастакоў ў Дармштадзе. Яны ўпэўнены, што міждысцыплінарнае супрацоўніцтва дапамагае адлюстраваць самыя складаныя навуковыя тэмы і пытанні праз эстэтыку мастацкай пракіыкі.

Абраныя кандыдаты змогуць працаваць у адным з трох даследчых цэнтрах універсітэтаў партнёраў – Еўрапейскі касмічны ўніверсітэт, Цэнтр даследвання цяжкіх іонаў, Гесенскі цэнтр штучнага інтэлекта.

Што прапануюць:
– 6 тыдняў у студыі Дармштадзе,
– доступ да ўніверсітэта, з якім будзе адбывацца супрацоўніцтва,
– грант 3 000 EUR,
– кампенсацыя камандзіровачных да 1 000 EUR,
– выставачная прастора,
– SMM падтрымка.

Што неабходна:
– мастацкая біяграфія,
– апісанне праекта,
– прыклады працы,
– скан дакумента, які пацвярджае асобу.

Ддл: 31 сакавіка.
Сайт арганізатараў і форма заяўкі.

#даследванні #рэзідэнцыя #міждысцыплінарныя_праекты