Кожны год Audan Kunst stiftung прадастаўляе стыпендыі студэнтам з Усходняй Еўропы, якія даследуюць выяўленчае #мастацтва ў нямецкіх акадэміях, а таксама прапануе стыпендыі мастакам-рэзідэнтам. Асаблівая ўвага надаецца працэсу фармавання і адлюстравання сучасных падыходаў да малюнку. Фонд падтрымлівае графічныя калекцыі музеяў Германіі, на яго сродкі рэгулярна набываюцца малюнкі мастакоў-даследчыкаў.
Зараз фонд абвяшчае адмысловы конкурс на атрыманне стыпендый на 3 месяцы.