Арт- #рэзідэнцыя ў Осла «Repression – Expression // Violence – Creative Resistance», Нарвегія.Для ка…

Арт- #рэзідэнцыя ў Осла «Repression – Expression // Violence – Creative Resistance», Нарвегія.

Для каго: #мастакі, якія даследваюць узаемасувязь рэпрэсій і экспрэсіі, гвалту і творчага супраціву.

Арганізатары – транснацыянальны каталізатар мастацтва і культуры PRAKSIS. Яны ствараюць пляцоўку для даследванняў і ўзаемадзеяння паміж мастакамі, чые творчыя практыкі рэагуюць на досвед канфліктаў і прыгнёту.

Мэта рэзідэнцыі – зразумець, як творчасць можа адкрыць новыя спосабы бачання, разумення і адносінаў падчас канфлікта.

Удзельнікаў на працягу 4 тыдняў чакаюць семінары, гутаркі, абмен меркаваннямі.

Што прапануюць:
– бясплатнае пражыванне,
– магчымасць атрымаць стыпендыю на дадатковыя выдаткі.

Што неабходна:
анкета,
– CV,
– партфоліа.

Плата за заяўку не здымаецца, але вы можаце ахвяраваць любую суму, якая пойдзе на ганарар украінскай мастачке Вользе Марусін. Зараз яна знаходзіцца ва Украіне і дапамагае тым, хто ўцякае ад баявых дзеянняў.

Ддл: 3 красавіка.
Сайт арганізатараў.

#даследванні