Lucy арт-рэзідэнцыя ў Грэцыі для фатографаў і візуальных мастакоў

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Lucy арт- #рэзідэнцыя ў Грэцыі на беразе Эгейскага мора.

Для каго: #фатографы і візуальныя #мастакі, якія працуюць у накірунку #фатаграфія.

Мэта праграмы – даць мастакам вольны час, каб адпачыць: падумаць, паэксперыментаваць, дачытаць кнігу, паслухаць музыку. Ад рэзідэнтаў не чакаюць ніякага канчатковага выніку.

Адзінае, што вам будзе неабходна зрабіць, – выступіць у мастацкім цэнтры з прамовай.

А на працягу 6 месяцаў пасля рэзідэнцыі – стварыць новы твор мастацтва, на які вас натхніў горад Кавала.

Што прапануюць:
– бясплатнае пражыванне ў гатэлі Lucy і трохразовае харчаванне,
– пакрыццё выдаткаў на транспарт,
– суткавыя 25 EUR,
– ганарар 300 EUR,
– вытворчы бюджэт 300 EUR.

Падрыхтаваць на анг. мове:
– заяву і матывацыйны ліст,
– CV і біяграфію,
– партфоліа.

Калі: два тыдні ў перыяд з 22 жніўня па 7 верасня.
Ддл: 7 красавіка.
Сайт арганізатараў.

#візуальныя_мастацтвы #фота #фотамастакі