Да ўдзелу запрашаюцца пісьменні_кі/цы і перакладчы_кі/цы з Беларусі (для аўтара_ў/к, якія вымушаныя былі эміграваць па палітычных матывах) і Украіны. Ёсць адно месца, якое даступна ўжо цяпер.
Рэзідэнту прапаноўваецца:
адзін месяц пражывання ў аднапакаёвай кватэры з дваром у Кошыцах (падыходзіць для маленькай сям’і); 500 еўра на пакрыццё расходаў; выдаткі на праезд; праезд ад мяжы; дапамога ў пошуку далейшай падтрымкі; бясплатнае наведванне кінатэатра Kino Úsmev