Прывітанне! Прапануем падборку дэдлайнаў цягам бліжэйшых 10 дзён на цікавыя праграмы, адкрытыя для б…

Прывітанне! Прапануем падборку дэдлайнаў цягам бліжэйшых 10 дзён на цікавыя праграмы, адкрытыя для беларускіх творцаў, работнікаў культуры і медыя.

ВАЖНА! Пераважная большасць з іх сканчаюць збор заявак 15 красавіка. Адрозныя даты мы адзначылі асобна.

СТЫПЕНДЫІ:

Для журналістак адкрыта стыпендыя Элізабэт Нойффер ад Міжнароднага фонда жаночых медыя

Для творцаў з розных дысцыплін – стыпендыя + рэзідэнцыя ад нямецкага культурнага фонда Шлос Віперсдорф

Мастакам-даследчыкам: стыпендыя берлінскага фонда Audan Kunststiftung

Даследчыкаў, якія працуюць над дыскурсам аб палітычных, гуманітарных і культурных наступствах вайны ва Ўкраіне шукае анлайн-часопіс пра актуальнае мастацтва e-flux

РЭЗІДЭНЦЫІ:

Для фатографаў – восеньская рэзідэнцыя ад Camera Austria і Kulturvermittlung Steiermark, Аўстрыя

Таксама фатографам і візуальным мастакам, якія працуюць з фатаграфіяй адкрыты конкурс на Lucy арт-рэзідэнцыя ў Грэцыі на беразе Эгейскага мора (да 7 красавіка)

Для мастакоў, фатографаў, скульптараў, музыкаў, якія зараз знаходзяцца ў ЕЗ як мігранты або бежанцы, – праграма QUESTION ME & ANSWER у Вене (да 10 красавіка)

Куратары і мастацтвазнаўцы з рэгулярнай дзейнасцю вітаюцца на Arts in Residiens у 4 гарадах Францыі (да 13 красавіка)

Творцаў у выканальніцкіх мастацтвах запрашае Тэатральны інстытут імя З. Рашэўскага, Польшча

Звярніце ўвагу і на анлайн-рэзідэнцыі:
Nectar, Іспанія, для творцаў з розных дысцыплін
Анлайн-радыёплатформа аб мастацтве Ja Ja Ja Nee Nee Nee, Амстэрдам, для нэтворкінгу і даследванняў (да 7 красавіка)


ФЕСТЫВАЛІ І ТВОРЧЫЯ КОНКУРСЫ:

Працы відэамастакоў збірае міжнародны фэст відэа-арту ALC у Іспаніі

Тэатральны фестываль Voila Europe 2022 запрашае да ўдзелу артыстаў сцэнічных мастацтваў (да 11 красавіка)

Збіраюцца мастацкія працы ў катэгорыях жывапіс, графіка, калажы, 3D, відэа на выставу SUNFLOWER ад Экадома і куратаркі Ксеніі Тырсікавай

Ілюстратары, пісьменнікі, фатографы, якія толькі пачынаюць кар’еру, могуць паспець падаць сваю працу на публікацыю ў новым выпуску часопіса Metal Culture сёння, 4 красавіка

А ТАКСАМА

Раім даведацца пра дэталі конкурса новых прац у галіне лічбавых тэхналогій Artsformation 8 красавіка

Нагадваем пра грант Durchstarten на развіццё моладзевых праектаў у галіне мастацкай адукацыі (да 5 красавіка)

Узгадаем і стыпендыі ад Інстытута Марціна Рота на 2022-23 гг у Германіі: дэдлайн там 20-га, але заяўка складаная і патрабуе пэўнай падрыхтоўкі ўжо зараз.