Мастачкі і артэмэнэджаркі з Беларусі распрацавалі сайт Art For Ukraine, праз які творцы могуць прадаваць арыгіналы і рэпрадукцыі сваіх работ. Грошы будуць скіраваныя на дапамогу Украіне.
Мастачкі Аксана Гатальская і Вольга Навіцкая разам з Алесяй Бардухаевай-Арол, якая ў Гомелі кіравала незалежным тэатрам, але была вымушаная пераехаць, стварылі праект, каб падтрымаць украінцаў.
“Многія беларускія дзеячы культуры і мастацтва супраць вайны. Беларусы не падтрымліваюць тыранію. Але творцы, якія жывуць у Беларусі, не маюць некаторых рэсурсаў для падтрымкі, не могуць прадаваць работы, ёсць праблемы з перасылкай арыгіналаў. З дапамогай праекта мы даем магчымасць для друку рэпрадукцый. Спадзяюся на падтрымку ў іншых краінах Еўропы сярод мастакоў-беларусаў і аматараў мастацтва. Далучайцеся да нас!” – кажа Аксана Гатальская @BelarusWithUkraine.
Тут можна заказаць рэпрадуцыю любой работы, для продажу даступныя і некаторыя арыгіналы. Мастакі з усяго свету могуць размясціць тут свае карціны і падтрымаць Украіну.