Два наборы на літаратурную рэзідэнцыю ў Варшаве

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Адразу 2 наборы на літаратурную рэзідэнцкую праграму ў Варшаве, #Польшча

Магчымасць правесці некалькі тыдняў у цэнтры Варшавы, пад гасцінным дахам Старамесцкага Дома культуры, пазнаёміцца ​​з мясцовай мастацкай сцэнай, гісторыяй горада і культурнай панарамай сталіцы.

Для каго: #пісьменнікі (-цы) перакладчыкі (-цы).

Крытэрыі адбору:
– хаця б 1 кніга, томік паэзіі альбо пераклад, выдадзеныя ў друку,
– валоданне англ. ці польск. мовамі,
– працуеце над літаратурным праектам.

Што прапануюць:
– кватэра ў цэнтры з месцам для творчай працы,
– стыпендыя 120 PLN у дзень,
– мастацкая, лагістычная і матэрыяльна-тэхнічная падтрымка,
– удзел у дзейнасці установы.

Што падрыхтаваць:
– форму,
– CV+спіс апублікаваных літ. твораў,
– суправаджальны ліст+апісанне канцэпцыі творчай працы на час побыту,
– фрагмент апублікаванай працы,

Ёсць два ддл:
1 – адкрыты, час ўзгадняецца індывідуальна,
2 – да 22 траўня; час побыту з ліпеня па снежань.

Сайт праекта.
Падрабязней пра рэзідэнцыі.

#рэзідэнцыя #літаратары