Анлайн-набор у Школу развіцця супольнасцяў для актывістаў з Беларусі

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Набор у Школу развіцця супольнасцяў, анлайн.

Школа развіцця супольнасцяў накіравана на развіццё розных навыкаў (soft skills) актывістаў і актывістак з Беларусі, якія гатовыя ўкладвацца ў фармаванне ўстойлівасці сваіх груп.

Тэмы заняткаў:

– «Гендарная роўнасць: стэрэатыпы аб ролі жанчын і мужчын у супольнасцях»

– «Інклюзія: як мы выключаем розных удзельнікаў_ніц, не заўважаючы гэтага»

– «Фасілітацыя: як арганізаваць працэс у супольнасці, каб дамовіцца аб агульных мэтах»

– «Камунікацыя і канфлікты: маўчаць нельга вырашаць»

– «Каманда, ролі і прыняцце рашэнняў»

– «Структурны падыход: дзе браць рэсурсы на нашыя ідэі»

– «Гарадская мадэрацыя: людзі, бізнес і дзярж.органы – як пачуць адзін аднаго»

– «Псіхалагічная ўстойлівасць: клопат пра сябе, кіслародная маска»

Старт курса: 22 красавіка; працягласць навучання: 1 месяц.
Фармат: ZOOM вэбінары, 2 лекцыі на тыдзень – серада і пятніца ў 19:30 па Мінску.

Ддл: 15 красавіка.
Падрабязнасці і рэгістрацыя.

Крыніца: https://t.me/volunteer_minsk