Школа прасоўвання фільмаў SOFA правядзе лічбавы #семінар, #Германія На тыднёвым семінары прадставяць…

Школа прасоўвання фільмаў SOFA правядзе лічбавы #семінар, #Германія

На тыднёвым семінары прадставяць агляд рэальных магчымасцяў прафесійнага асваення новых тэрыторый, а таксама метадаў і стратэгій развіцця праектаў у сітуацыі вайны.

Калі: з 2 па 6 траўня 2022 года.

На семінары арганізатары дадуць канкрэтную інфармацыю па розных магчымасцях атрымаць падтрымку.

Мерапрыемства накіравана на выпускнікоў з Украіны. Да іх далучацца беларускія выпускнікі, якія жывуць у выгнанні.

Семінар будзе адкрыты для новых удзельнікаў з гэтых краін, якія плануюць рэалізаваць структурны праект у галіне #кіно / #відэа.

Для зацікаўленых у далучэнні да SOFA 27 красавіка адбудзецца адкрытая кансультацыя.

Для ўдзелу неабходна звязацца з арганізатарамі па e-mail [email protected].
Сайт арганізатараў.