Вітаем з новай падборкай магчымасцяў – з дэдлайнамі да канца красавіка. РЭЗІДЭНЦЫІ: Да 19 красавіка…

Вітаем з новай падборкай магчымасцяў – з дэдлайнамі да канца красавіка.


РЭЗІДЭНЦЫІ:

Да 19 красавіка: набор на рэзідэнцыю «Нататкі адукацыі CAMP», #Германія, для практыкуючых спецыялістаў у галіне мастацкай адукацыі.

Да 20 красавіка: Горні Град, Славенія, – рэзідэнцыя для мастакоў розных дысцыплін.

Да 25 красавіка: рэзідэнцыя па медыя і камунікацыях Хаба Офіса Святланы Ціханоўскай. Запрашаюцца актывісты, ініцыятывы, НДА, медыя (СМІ, аўтары каналаў, блогеры, медыя праекты).

Дэдлайн 30 красавіка – агульны для:

Björkö Konstnod, Швецыя, дзе прапануецца бясплатнае пражыванне і працу ў майстэрнях на некалькі месяцаў – творцам у візуальных мастацтвах.

⁃ Рэзідэнцыі мастацкага пісьма ад Contemporary Art Stavanger, Нарвегія. Для пісьменнікаў, ккуратараў, мастацкіх даследчыкаў.

Künstlerhaus Schloss Balmoral у Бад-Эмсе, Германія, – некалькі рэзідэнцый для творчай працы, дыскусій і сустрэч – візуальным мастакам са ступенню магістра і досведам у 3+ гады.

Двухмесячная арт-рэзідэнцыя ў Гаазе, Нідэрланды, – творцам розных спецыяльнасцяў і дысцыплін.

⁃ Рэзідэнцыі ад даследчай праграмы Mistra Environmental Communication у Празе для творцаў, якія працуюць на стыку мастацтва і эка-актывізму.

КОНКУРСЫ, АДБОРЫ НА ВЫСТАВЫ І ФЕСТЫВАЛІ:

Да 20 красавіка:

Беларуская Рада культуры збірае праекты да Сусветнага тыдня беларускай культуры.

мастацкі конкурс ад ініцыятывы RICE. Вітаюцца ўсе формы двухмернай і трохмернай працы.

Да 22 красавіка: фестываль візуальных мастацтваў TULCA прымае працы на конкурс The World Was All Before Them.

Да 23 красавіка: Фестываль Pictoplasma ў пошуку караткаметражных анімацыйных фільмаў – для графічных дызайнераў і аніматараў.

Да 25 красавіка: Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA запрашае да ўдзелу: пісьменнікаў, паэтаў, філосафаў, журналістаў, музыкантаў – усіх, чыё жыццё звязана з літаратурай і выдавецкай дзейнасцю.

Да 29 красавіка:

⁃ конкурс новых прац у галіне лічбавых тэхналогій Artsformation: шукаюць праекты і творы мастацтва, якія вырашаюць сучасныя праблемы, звязаныя з развіццём і (няправільным) выкарыстаннем лічбавых тэхналогій.

Анлайн-выстава Shape Open 2022 «У люстэрку» пра людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Адкрытая творцам 18+ з інваліднасцю, а таксама без.

Да 30 красавіка:

Open call БРК да Сусветнага тыдня беларускай культуры – для мастакоў і дызайнераў.

⁃ міжнародны анлайн-фестываль TANZAHOi, Германія, шукае танцавальныя стрымы і лічбавыя танцавальныя праекты ад харэографаў і танцораў.

⁃ конкурс і выстава FORM=CONTEXT да 90 годдзя нямецкага дызайнера Дытэра Рамса – для студэнтаў-мастакоў і выкладчыкаў.

⁃ магчымасць адправіць навуковы артыкул па фатаграфіі на Міжнародную канферэнцыю па фатаграфіі і тэорыі.

праектныя прапановы на праграму «Грамадзянская супольнасць для развіцця Беларусі» – для арганізацый грамадзянскай супольнасці, бізнес-структур, медыя, блогераў.


СТЫПЕНДЫІ і АДУКАЦЫЙНЫЯ МАГЧЫМАСЦІ:

Да 20 красавіка:

стыпендыі ад Інстытута Марціна Рота на сацыяльна-культурніцкую стажыроўку у 2022-23 гг у Германіі.

Школа па soft skills ад ментарскай праграмы развіцця супольнасцяў «паЧАТак» – для актывістаў, якія гатовыя ўкладацца ў фармаванне ўстойлівасці сваіх груп.

стыпендыя ААН для журналістаў ва ўзросце 22 – 35 год.