Яшчэ два дні набору на Аспен-#семінар у Літве. Запрашаюцца менавіта культурныя і творчыя дзеячы і дзяячкі Беларусі
Х беларускі семінар па методыцы Аспен адбудзецца 11 – 17 чэрвеня ў Літве і будзе мець тэму “Каштоўнасці, адказнасць, будучыня”.
Сама методыка будуецца на чытанні і калектыўным абмеркаванні класічных (філасофскіх, публіцыстычных і навуковых) тэкстаў чалавечай цывілізацыі. Гэта выключная магчымасць асабістага абнаўлення, рэфлексіі ўласнай пазіцыі і прынятых каштоўнасцей, прафесійнай перафакусоўкі. Падчас семінара засвойваюцца формы змястоўнай камунікацыі з прадстаўнікамі іншых сфер, удзельнікі (-цы) робяцца больш падрыхтаванымі да лідэрства ва ўмовах сутыкнення са складанымі рашэннямі ў зменлівым свеце.

“Глядзець у вочы, чуць думкі, бачыць, што цябе напружана слухаюць і спрабуюць зразумець. Быць адначасова і разам, і сам-насам…” (з водгукаў)
Умовы:
⁃ удзел бясплатны,
⁃ усе выдаткі пакрываюцца арганізатарамі.
[ Дадамо, што гэта выбітны шанец трапіць на тыднёвы перазагрузачны рэтрыт у рэдкай кампаніі. ]
Ддл: 7 траўня
Падаць заяўку
Падрабязнасці