1⃣Заключная гутарка праекта «Спадчына як кісларод» – з Наталляй Хвір.
Тэма: сістэма аховы гісторыка-культурнай спадчыны, якая была ў нашай краіне адразу пасля атрымання незалежнасці, і што з ёю стала да 2022 года.
Наталля Хвір працавала ў сферы аховы культурнай спадчыны з 1993 года, да 2022 была начальнікам упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры, прадстаўляла краіну ў Савеце Еўропы і ЮНЕСКА. Арганізоўвала падрыхтоўку дакументаў на ўключэнне нематэрыяльных праяў творчасці чалавека ў спісы нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, была каардынатаркай праектаў Савета Еўропы — Дні Еўрапейскай Спадчыны і COMUS.
Пачатак: 18:00 (Мінск)
Рэгістрацыя
2⃣«Дзве хвалі беларусізацыі» – сустрэча з гісторыкам Аленай Маркавай у рамках віртуальнай кавярні ад ЗНО.
Гаворка пойдзе пра:
⁃ хвалі нацыянальнай палітыкі, асаблівасці беларусізацыі і яе вынікі,
⁃ прасоўванне беларускай мовы і працэсы фармавання нацыянальнай ідэнтычнасці і сучаснай беларускай нацыі.
Алена Маркава, Ph.D. (доктар гісторыі) — даследчыца найноўшай беларускай гісторыі, выкладчыца Карлава ўніверсітэта ў Празе.
Пачатак: 19:00 (Мінск)
Рэгістрацыя
3⃣#трэнінг па псіхалагічнай устойлівасці ад Free Belarus Center.
Вы даведаецеся:
⁃ што такое бяспека,
⁃ як выгартоўваць стрэсаўстойлівасць,
⁃ што рабіць у сітуацыі стрэсу/траўмы.
Трэнерка — Марта Скугарава, гештальт-тэрапеўтка, якая працуе з наступствамі траўматычнага досведу і вядзе групу падтрымкі для жанчын-мігрантак.
Пачатак: 19:00 (Мінск)
Рэгістрацыя