#конкурс_грантаў на стварэнне трансгранічных сюжэтаў для незалежных украінскіх і беларускіх журналіс…

#конкурс_грантаў на стварэнне трансгранічных сюжэтаў для незалежных украінскіх і беларускіх журналістаў, якія пражываюць у вызначаных краінах ЕС

Для каго:
украінскія і беларускія журналісты, якія пражываюць у краінах Балтыі, Вышаградскай чацвёркі (Чэхія, Венгрыя, Польшча, Славакія) і Паўднёвай Еўропы (Грэцыя, Італія і Іспанія).

Пяць грантаў, кожны на суму да 5000 EUR, будуць вылучаныя ў рамках праекта «Ініцыятыва па супрацоўніцтве і расследаванні» (CIJI), які фінансуецца Еўрапейскай камісіяй у рамках Пілотнага праекта «Падтрымка журналісцкіх расследаванняў і свабоды СМІ ў ЕС» (DG CONNECT).

Тэматычныя напрамкі для гісторый:
⁃ правы чалавека і міграцыя,
⁃ дэзінфармацыя,
⁃ экалагічныя злачынствы,
⁃ карупцыя і адмыванне грошай.

Умовы адбору:
Прапанаваная гісторыя павінна быць актуальнай як мінімум для 2-х краін-членаў ЕС (прынамсі адна з якіх пералічана вышэй). Акрамя таго, яна можа быць актуальнай для адной з мэтавых краін ЕС і Украіны, Беларусі ці Расіі.

Прапанаваны матэрыял павінен быць апублікаваны мінімум адным #СМІ, непасрэдна арыентаваным на аўдыторыю ў адной з 10 мэтавых краін праекта.

Члены каманды, якая працуе над гісторыяй, павінны быць як мінімум з 2-х краін-членаў ЕС, прынамсі адна з якіх з’яўляецца мэтавай краінай праекта.

Ддл: 15 чэрвеня.
Даведацца больш

#медыя

Journalists: Apply for Production Grants for Cross-Border Stories