Рэзідэнцыя лічбавага мастацтва ад transmediale і Pro HelvetiaФестываль transmediale у супрацоўніцтве…

Рэзідэнцыя лічбавага мастацтва ад transmediale і Pro Helvetia

Фестываль transmediale у супрацоўніцтве з Pro Helvetia абвесціў новую праграму рэзідэнцый, якая даследуе тэхналагічныя ўмовы і чаканні рознай маштабнасці, з якіх мы ўспрымаем сусвет.

Фармат: 2-месячная гібрыдная #рэзідэнцыя.
⁃ анлайн – у першы месяц (ліпень/жнівень),
⁃ асабіста ў студыі transmediale у Берліне – на працягу другога (жнівень/верасень).
Для каго: #мастакі/-чкі, практыкі культуры і дызайнеры, якія паходзяць са Швейцарыі або Усходняй Еўропы, альбо знаходзяцца ў іх.

Прадастаўляецца:
⁃ ганарар 1900 EUR штомесяц
⁃ суткавыя і асобная падтрымка вытворчасці.

Арганізатары аклікаюць да праектаў, якія супрацьстаяць, здзіўляюцца, крытыкуюць, прымаюць, адмяняюць, пераасэнсоўваюць і выкрываюць нашу шматузроўневую сучасную тэхналагічную сітуацыю.

Некалькі падказак па тэмах працы:
• Якім чынам мікрамаштабы, якія дзейнічаюць па-за межамі чалавечага ўспрымання, могуць трансфармаваць і ствараць новыя ўяўленні аб грамадстве, культуры і навакольным асяроддзі?
• Як мы можам зразумець ланцужкі здабычы рэсурсаў, працы і алгарытмічнай апрацоўкі, калі іх маштаб выходзіць за рамкі нашага ўяўлення?
• Як сістэмы, інфраструктуры і сеткі спраўляюцца з дадзенымі, аб’ектамі, суб’ектамі або адносінамі, якія не маштабуюцца? Як гэтыя даныя вызначаюцца, збіраюцца і перадаюцца?
• Як тэхналогіі могуць адкрыць магчымасці для новых спосабаў жыцця праз разважанні пра эстэтычныя, палітычныя і эканамічныя аспекты ўзаемасувязі паміж тэхналагічнай інфраструктурай, алгарытмічнымі сістэмамі і кліматычнай катастрофай?

Студыя transmediale – гэта агульная працоўная прастора, у якой можна вырабляць невялікія працы, прэзентацыі і мерапрыемствы.
Вынікі рэзідэнцыі будуць прадстаўлены на фестывалі transmediale 2023.

Ддл: 9 чэрвеня (поўнач, CEST)

Падрабязней (PDF)