Фестываль аўдыёвізуальных праекцый Kinomural ва Вроцлаве, #Польшча «Мы фатоны, выпушчаныя з паміраю…

Фестываль аўдыёвізуальных праекцый Kinomural ва Вроцлаве, #Польшча

«Мы фатоны, выпушчаныя з паміраючай зоркі
Мы светлячкі, якіх дзіця затрымала ў слоіку”,
⁃ дэвіз конкурсу, з песні Ніка Кэйва «Светлячкі».

Kinomural – гэта сімбіёз аўдыёвізуальнага  #мастацтва і «тканіны» горада. Яны утвараюць гіганцкую галерэю пад адкрытым небам у пэўным архітэктурным кантэксце Вроцлава і ператвараюць бакавыя сцены будынкаў у велізарныя палотны для перамяшчэння фрэсак, эфемерных праекцый у розных формах – ад відэаарту праз гукавыя перформансы і эксперыментальныя фільмы да аўдыёвізуальных інсталяцый.

Для каго:
Аўдыёвізуальныя #мастакі / #творцы з усяго свету, незалежна ад узросту і адукацыі.

Прымальныя тэмы для твораў – любыя: ад абстракцыі і эксперыментаў з формай да паэзіі, сацыяльнай, філасофскай і экзістэнцыяльнай праблематыкі.

Кожны мастак можа прапанаваць да 2 твораў.
Тры абраныя творцы атрымаюць прыз 2000 PLN / 435 EUR.

Фестываль: 24 верасня
Ддл: 30 чэрвеня
Больш інфармацыі