«Лятучы ўніверсітэт» запускае новы этап маніторынгу забароны на прафесію – звальнення ці іншага пазб…

«Лятучы ўніверсітэт» запускае новы этап маніторынгу забароны на прафесію – звальнення ці іншага пазбаўлення права на працу па палітычных і ідэалагічных матывах.

Культура – адна са сфер дзейнасці ў фокусе ўвагі.

Мэта даследавання – максімальна поўна зафіксаваць маштабы і акалічнасці палітычна матываваных звальненняў у Беларусі.

Калі ў 2020-2022 гадах праз сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю вы:
– былі звольненыя з працоўнага месца,
– страцілі працу ў сувязі з ліквідацыяй арганізацыі,
– былі пазбаўленыя ліцэнзіі і да т.п, –

калі ласка, запоўніце анкету і/або перашліце спасылку на апытанне сябрам, знаёмым, якія траплялі ў падобную сітуацыю – у тым ліку з іншых сфер дзейнасці.

Вынікі апытання будуць выкарыстаныя для таго, каб атрымаць поўнае ўяўленне аб праблемах, звязаных са звальненнямі, і аб магчымых дзеяннях, якія дапамогуць змякчыць наступствы і дапамагчы незаконна звольненым.

Атрыманая інфармацыя будзе выкарыстоўвацца толькі ў навуковых мэтах і ў абагульненым выглядзе, анкета можа быць запоўнена поўнасцю ананімна, без указання персанальных дадзеных. Запаўненне анкеты зойме да 10-15 хв.

Запоўніць анкету