У Варшаве адкрыецца праграма Open Institute – месца творчых адчуванняў і практык творцаў «Адкрыты і…

У Варшаве адкрыецца праграма Open Institute – месца творчых адчуванняў і практык творцаў

«Адкрыты інстытут» – гэта некалькі месяцаў заглыблення ў #мастацтва, заснаваным на працэсе і ўзаемадзеянні, праз сумесную мастацкую працу, адукацыю ў дзеянні, абмен тэхнікамі, інструментамі і гісторыямі.

Для каго: #мастакі, культурніцкія аніматары, грамадскія #актывісты, незалежна ад узросту, полу, культурнага і рэлігійнага паходжання або ўзроўню польскай мовы.

Тэма на 2022 – Творчая праца з супольнасцямі: як ініцыяваць мастацкія мерапрыемствы з удзелам груп мігрантаў і бежанцаў.

Вынікам працы стане супольна створаная інсталяцыя, якая складаецца як з калектыўных, так і з індывідуальных твораў сцэнічных мастацтваў, візуальнага мастацтва і даследаванняў.

Фарматы працы: жывыя майстар-класы ў выходныя дні і анлайн-кансультацыі куратара.

Сярод трэнераў Адкрытага інстытута – артысты перформансу і візуальныя мастакі, #куратары, юрысты, актывісты, эксперты ў галіне грамадскага мастацтва, праблем мігрантаў і бежанцаў, вытворчасці і рэалізацыі мастацкіх і сацыяльных практык.

Мовы: польская і ангельская.

Ддл: 4 верасня. Вынікі адбору – 7 верасня.
Падрабязнасці і Форма заяўкі

#Польшча #Варшава