Як мы можам справіцца з выклікамі 21-га стагоддзя? Якія формы супрацоўніцтва мы павінны развіваць і ўтрымліваць для гэтай мэты? Як мы можам ініцыяваць патрэбныя змены і ўстойліва кіраваць імі? І якія будуць наступствы гэтай змены? – Гэта асноўныя пытанні, якімі займаецца «Фестывальны ўніверсітэт» – сумесны праект Ars Electronica і Універсітэта імя Ёханэса Кеплера ў Лінцы.
Калі: 18 жніўня – 14 верасня 2022
Для каго: актыўныя маладыя людзі, #творцы 16-25 гадоў, якія вучацца або нядаўна скончылі вучобу.
Разам з 200 студэнтамі з усяго свету вы зможаце развіваць творчыя падыходы да вырашэння праблем, звязаных са змяненнем клімату. Фестываль Ars Electronica стане публічнай сцэнай, дзе можна будзе прэзентаваць свае ідэі і вынікі.
Прадастаўляецца:
• пакрыццё выдаткаў на праезд, пражыванне і харчаванне на месцы;
• поўны ўдзел у праграме, уключаючы супольныя абеды і мерапрыемствы;
• 6 ECTS для вашых даследаванняў;
• вітальны пакет і каталог Ars Electronica;
• поўны доступ да ўсіх фестывальных праграм на фестывалі Ars Electronica 2022 (што само па сабе прыз для аматараў спалучэння мастацтва і тэхналогій!).
Ддл: 4 ліпеня.
Даведацца больш.