Пікнік для беларускіх дзеячаў культуры ў Брудне, #Варшава, #Польшча13 ліпеня ў 18:00 у парку скульпт…

Пікнік для беларускіх дзеячаў культуры ў Брудне, #Варшава, #Польшча

13 ліпеня ў 18:00 у парку скульптур Брудна пройдзе #нэтворкінг-пікнік, арганізаваны варшаўскім Музеем сучаснага мастацтва і беларускай арт-менеджэркай Вольгай Мжэльскай.

Для каго: #творцы, #культменеджары #прадзюсары з Беларусі.

Мэта сутрэчы – пазнаёміцца адно з адным. Супрацоўнікі музея Шымон Маліборскі, Марта Пшыбыл, Марта Скаўроньска-Маркевіч распавядуць аб магчымасцях музея і парка Брудна, аб канцэпцыі культурніцкай і грамадскай дзейнасці ў гэтым месцы для патэнцыйнага далейшага супрацоўніцтва.

Будзе і музычная частка – акустычны канцэрт беларускай спявачкі Ana Zhdanova.

Мовы сустрэчы: польская, беларуская, руская.

Колькасць месцаў абмежаваная. Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна абавязковая папярэдняя рэгістрацыя праз email: [email protected].

Крыніца
Фота: Sisi Cecylia