Гэтая спецыяльная #рэзідэнцыя імкнецца стварыць прастору для медыя-творцаў для распрацоўкі ўласнага мастацкага праекта. Можна стварыць новы праект або працягнуць працу над чымсьці ў стадыі распрацоўкі, змяніўшы перспектыву і падпадаючы пад тэму паралельнага оўпэнколу «Змена паводзін».
Для каго: #творцы ў сферы #медыя–#мастацтва, якія нарадзіліся, жывуць або працуюць у любым з крэатыўных гарадоў ЮНЕСКА (у спісе ёсць такія гарады, як Вільнюс, Каўнас, Львоў, Гдыня, Кракаў, Лодзь, Грац, Тбілісі і многія іншыя).
Калі: 16 кастрычніка – 16 снежня 2022.
Арганізатары: НДА «Крэатыўная індустрыя Кошыцэ» – каардынацыйны цэнтр Крэатыўнага горада медыямастацтва ЮНЕСКА, і K.A.I.R. (Кошыцкая праграма арт-рэзідэнцыі).
Ключавыя пытанні ў межах тэмы:
– Якія змены ўносяць тэхналогіі ў наша разуменне маральных, сацыяльных і палітычных дзеянняў?
– Як гэта ўплывае на саму форму дзеяння, успрыманне дзейнасці, гарызонт дасяжных магчымасцей?
– Як гэтыя змены ў паводзінах, выкліканыя тэхналогіямі, уплываюць на ўяўленне аб нашых супольнасцях, нашай ідэнтычнасці, нашай чалавечнасці?
Прадастаўляецца:
– Стыпендыя 2000 EUR.
– Транспартныя выдаткі.
– Размяшчэнне ў Кошыцэ і доступ да студыі ў KAIR.
– Бюджэт на тэхнічную вытворчасць (да 4000 EUR).
– Магчымасць удзельнічаць у мастацкім і грамадскім жыцці горада.
Ддл: 25 ліпеня.
Падрабязнасці і заяўка