Распачаты чацвёрты сезон прэміі імя М. Анемпадыстава, якая ўручаецца за найлепшую кніжную вокладку П…

Распачаты чацвёрты сезон прэміі імя М. Анемпадыстава, якая ўручаецца за найлепшую кніжную вокладку

Прэмія мае мэтай падтрымку дызайну беларускай кнігі і ўшанаванне памяці выбітнага дзеяча беларускай культуры Міхала Анемпадыстава (1964-2018).

Для каго: #дызайнеры, #аўтары / калектывы аўтараў. Без абмежаванняў паводле ўзросту, грамадзянства, месца жыхарства ці публікацыі твораў.

Да ўдзелу прымаюцца кнігі:
⁃ жывых аўтараў вокладак;
– у папяровым / электронным варыянце;
⁃ выдадзеныя ўпершыню ў 2021 альбо цягам 2020 гг., калі апошнія не бралі ўдзел у конкурсе летась.

У конкурсе можа ўдзельнічаць любая колькасць кніг аднаго дызайнера/-кі.
Папяровыя кнігі, пададзеныя на конкурс, не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца намінатарам.

Ддл: 20 ліпеня да 22.00 па бел. часе.

Рэгламент прэміі імя Міхала Анемпадыстава-2022.
За навінамі Прэміі можна сачыць на яе старонках у
Instagram і Facebook.
Пытанні арганізатарам можна задаць таксама праз [email protected].

#літаратура #графічны_дызайн