#школа Women in Tech “Лічбавая салідарнасць”, #ЛітваГэты 7-дзённы інтэрактыўны інтэнсіў ўключае абм…

#школа Women in Tech “Лічбавая салідарнасць”, #Літва

Гэты 7-дзённы інтэрактыўны інтэнсіў ўключае абмеркаванне розных практык лічбавай салідарнасці праз фемінісцкую оптыку, выпрацоўку новых стратэгій пераадолення раз’яднанасці і гендарнай няроўнасці. Праграма факусуецца на досведзе Усходняй Еўропы і ў першую чаргу – Беларусі. На працягу тыдня ўдзельніцы сумесна з эксперткамі будуць працаваць над калектыўным праектам, прысвечанаму гендарным аспектам лічбавай салідарнасці, займацца картаграфаваннем, складаннем гласарыя і апісаннем існуючых і магчымых стратэгій жаночай лічбавай салідарнасці.

Калі: 3-9 верасня.

Падчас і пасля школы плануецца стварэнне прататыпа праекта і яго ажыццяўленне. Вынікі Летняй школы будуць прадстаўлены ў рамках міжнароднай навуковай канферэнцыі “Women in Tech: Гендар і не/матэрыяльная праца” ў снежні 2022 года ў Вільнюсе.

Праграма Women in Tech – гэта інфраструктурны адукацыйны і даследчы праект, накіраваны на падтрымку жанчын у IT-сферы, стымуляванне даследаванняў на скрыжаванні тэхналогіі і фемінізму, стымуляванне гендарнай роўнасці ў галіне высокіх тэхналогій. Праект рэалізуецца ў супрацоўніцтве з Цэнтрам гендарных даследаванняў ЕГУ, пры падтрымцы ЕС.

Для каго:
#творцы – мастачкі, якія працуюць у полі актывісцкіх практык, партысіпатарнага мастацтва, адукацыйных праектаў;
#даследчыкі/-цы, якія займаюцца вывучэннем гендарных аспектаў працы ў сферы IT і новых тэхналогій з пункту гледжання развіцця інфраструктур салідарнасці;
#актывісты/-кі і прадстаўніцы НДА, чые фокус і практыка знаходзяцца на стыку правоў жанчын і інфармацыйных тэхналогій, лічбавага актывізму.

Праект найперш арыентаваны на ўдзельнікаў/-іц, якія працуюць з беларускім кантэкстам і/альбо маюць грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

Прадастаўляецца;
– аплата білетаў да 200 EUR;
– пражыванне і харчаванне;
– ёсць асобны бюджэт на рэалізацыю праекта.

Для ўдзелу неабходна:
– анлайн-рэгістрацыя;
– CV;
– матывацыйны ліст да 600 словаў.

Ддл: 30 ліпеня.
Даведацца больш.