No Borders Inclusion –  міжнародны праект па тэме інклюзіўнасціКалі: жнівень – снежань 2022Дзе: анла…

No Borders Inclusion –  міжнародны праект па тэме інклюзіўнасці

Калі: жнівень – снежань 2022
Дзе: анлайн + лакальна па месцах рэалізацыі праекта (#Германія, #Польшча, #Беларусь, #РФ; супольнае працоўнае падарожжа ў #Грузія).

Для каго:
маладыя і эмпатычныя #блогеры/-кі (18-30 год), якія вядуць свае акаўнты/каналы ў Instagram, YouTube альбо TikTok.

Ідэя праекта – стварыць міні-серыял пра жыццё людзей з інваліднасцю ў Расіі, Беларусі, Польшчы і Германіі.

Калі вас цікавяць праблемы людзей з інваліднасцю, стварэнне для іх даступнага асяроддзя і калі вы маеце жаданне зрабіць свой унёсак у стварэнне інклюзіўнага грамадства, то далучайцеся да гэтага прадакшн-працэсу!

Ідэальна, але не абавязкова, калі вашыя каналы ўжо маюць кантэнт на гэтую ці сумежныя сацыяльныя тэмы.

Ддл: 7 жніўня.
Падрабязнасці – на сайце праекта

#медыя #інклюзія