Адкрытая рэгістрацыя на EdTech Hackathon у Мінску, #БеларусьКалі вы працуеце над адукацыйнымі праект…

Адкрытая рэгістрацыя на EdTech Hackathon у Мінску, #Беларусь

Калі вы працуеце над адукацыйнымі праектамі, дзе неабходныя тэхналогіі, не абмініце гэтую магчымасць ад праекта EdTech.by.

Калі: 6-7 жніўня.
Дзе: Мінск, каворкінг бізнэс-цэнтра Кампус.

Для каго: #адукатары, праграмісты, #дызайнеры, маркетолагі, прадпрымальнікі і інвестары.

Можна прапаноўваць як ідэі:
– праграмы і пляцоўкі для абмену досведам,
– тэхналогіі для адсочвання эмацыйнага стану навучэнцаў,
– тэхналогіі для пошуку адукацыйных рэсурсаў, навучання і арганізацыі адукацыйнага працэсу
– і многа іншае!

Каб ідэі ўдзельнікаў EdTech Hackathon працягвалі развівацца пасля хакатону, лепшым камандам будзе прапанаваная праграма дадатковых сесій з ментар(к)амі і спецыяліст(к)амі ў канкрэтных сферах.

Ддл: 3 жніўня.
Зарэгістравацца.

#адукацыя #digital #IT