16 жніўня 2022 / 21:00 па Мінску.
“Магістраты Культуры” – гэта інструмент арганізацыі актыўных беларусаў канкрэтнага горада з мэтай рэалізацыі іх памкненняў у справе культуры. На дадзеным этапе гаворка ідзе пра гарады #Польшча, але праект гэтай краінай можна не абмяжоўвацца.
Механізм рэалізацыі досыць просты – супольнае штомесячнае ахвяраванне на працу менеджара, які гатовы вырашыць пастаўленую задачу. Але на практыцы гэтая простая схема сутыкаецца са шматлікімі праблемамі:
⁃ як вызначыць мэту?
⁃ як зацікавіць людзей?
⁃ як збіраць і кантраляваць фінансы?
На прэзентацыі арганізатары раскрыюць сваё бачанне таго, як запусціць гэты працэс і распавядуць, чым яны могуць тут дапамагчы.
Мерапрыемства для тых, хто:
⁃ хоча больш асэнсаванай культурнай палітыкі ў сваім горадзе і агулам.
⁃ мае патрэбу ў канкрэтных праектах.
Для ўдзелу трэба зарэгістравацца.
Больш пра логіку праекта.