Калі: 19 жніўня / 18:30 – дзверы | 19:30 – пачатак Дзе: FANTOMAS GALLERY (Vytauto g. 57)
Арганізатары – CreateCulture Group – культменеджаркі Надзея Ількевіч і Таццяна Штэйнбук лічаць, што трэба не толькі пазнаёміцца, але і даведацца больш адзін пра аднаго. Прыходзьце заводзіць новыя знаёмствы, абдымацца з сябрамі, гутарыць, смяяцца, слухаць музыку ў цікавым месцы і ў добрай кампаніі.
У праграме будзе «адкрыты мікрафон» – добры шанец, каб: – распавесці пра вашыя ініцыятывы і праекты, пра якія трэба даведацца ўсім, – выканаць свой музычны, паэтычны твор; ⁃ прадставіць чат кам’юніці па інтарэсах або чата суседзяў і да т.п.
Публікаваць свае падобныя анонсы для калег, шукаць людзей у каманду і любыя парады для вашай культурніцкай/творчай працы вы можаце ў нашым sekktor community chat. Галоўныя правілы – бяспека і ўзаемападтрымка. Запрашаем!