Калі маеце сумневы, вельмі раім падпісацца на Telegram-канал КіберБабёр, дзе каманда экспертаў публікуе простыя і зразумелыя адказы на пытанні па лічбавай бяспецы, а таксама рэкамендацыі, як абараніць свае акаўнты і прылады.
Таксама КіберБабёр праводзіць бясплатныя анлайн-кансультацыі ў боце @CyberBeaverBot па ўсіх вашых пытаннях, ад “Што рабіць, калі ў мяне скралі тэлефон і на ім засталіся мае акаўнты?” да “Як распрацаваць меры бяспекі пад свае спецыфічныя патрэбы?”.
А ніжэй спецыялісты КіберБабра прапануюць падборку іншых класных ініцыятываў нашага рэгіёну, інфарэсурсы якіх варта трымаць пад рукой і пачытваць у вольную хвілінку.
– Бяспека — энцыклапедыя лічбавай бяспекі для журналістаў і актывістаў.
– За BYnet —Тэлеграм-канал, якая адсочвае трэнды ў беларускай інфармацыйнай палітыцы, медыя, лічбавых правах і свабодах і інш.
– Legalhub — бясплатная юрыдычная дапамога ў тым ліку па пытаннях лічбавых правоў і свабод, абароны персанальных дадзеных. Ёсць таксама ў Instagram i Facebook.
– Украінская ГА «Лабораторія цифрової безпеки» (ёсць у Тelegram i Instagram) мае сваю бібліятэку карысных парад «Як?», дзе можна разабрацца, як абараніць вашыя OS ці самыя папулярныя мэсэнджары.
– Roskomsvoboda. Tech Talk з сайтам securno.org з інструкцыямі на, так скажам, розныя жыццёвыя выпадкі.
Далучайцеся, трымайце ў “Абраным” і… беражыце сябе і ўсіх, з якімі маеце агульны доступ да важнай інфармацыі.