Тры вакансіі адкрытыя і ў Пражскім грамадзянскім цэнтры
Супрацоўнік/-ца па адміністрацыі грантаў Будзе кантраляваць рэалізацыю грантаў у рамках свайго партфоліа і будзе галоўнай кантактнай асобай для партнёраў.
Менеджар/-ка праграмы грантаў Уваходзячы ў каманду па грантах, будзе кіраваць падтрымкай груп грамадзянскай супольнасці ва Усходняй Еўропе.
Менеджар/-ка праграмы грантаў па кірунку «Медыя» Таксама будзе працаваць у камандзе грантавай падтрымкі, факусуючыся на незалежных медыяарганізацыях ва Усходняй Еўропе.
У прыярытэце будуць кандыдатуры, якія пражываюць у краінах ЕЗ.