Бясплатная школа відэаблогераў адкрывае прыём заявак

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Хутка стартуе бясплатная школа відэаблогераў з зорнымі настаўнікамі — спяшайцеся падаць заяўку!

Курс будзе складацца з практычных заняткаў, а таксама с матывацыйнай часткі ад Мікіты Мелказёрава, Маргарыты Ляўчук, Кацярыны Сныцінай, Мікіты Моніча, Яраслава Пісарэнкі, Лізы Ветравай і Мікіты Бялевіча.

Навучанне арыентавана як на тых, хто з’ехаў з краіны, так і на тых, хто застаецца ў Беларусі. Працэс будзе выбудаваны такім чынам, каб гэта было бяспечна. Шэсць пераможцаў школы атрымаюць суправаджэнне канала на тэрмін ад трох да шасці месяцаў.

Збор заявак — да 15 кастрычніка

Падрабязнасці пра школу тут

Іншыя #магчымасці для беларускіх культурных дзеячоў у свеце — ТУТ