«Прэс-Клуб Беларусь» і «Амбасада культуры» запрашаюць далучыцца да анлайн-дыскусіі “Творчая міграцыя…

«Прэс-Клуб Беларусь» і «Амбасада культуры» запрашаюць далучыцца да анлайн-дыскусіі “Творчая міграцыя з Беларусі”

Калі: 30 верасня 16:00 (Мінск), Zoom.

Са жніўня 2020 многія грамадзяне Рэспублікі Беларусь былі вымушаныя пакінуць краіну, і дзеячы культуры не з’яўляюцца выключэннем. Гэтая дыскусія аб’ядноўвае мастакоў і мастачак, куратараў/-к і арт-менеджараў/-к з Беларусі, якія на дадзены момант пражываюць і працуюць у Берліне або прайшлі арт-рэзідэнцыі ў гэтым горадзе ў 2021-2022.

Мэта дыскусіі – паглядзець на творчую міграцыю з Беларусі ў гістарычнай перспектыве і абмеркаваць магчымасці развіцця сучаснага мастацтва ў рэгіёне ў новых абставінах.

Тэмы абмеркаванняў:

⁃ Хвалі і складанасці творчай міграцыі з Беларусі;
⁃ Мастацкае жыццё ў Германіі і магчымасць салідарызацыі;
⁃ Актуальныя працэсы ў беларускім сучасным мастацтве і яго перспектывы.

Зарэгістравацца.

Сустрэча адбудзецца пры падтрымцы Фонда імя Фрыдрыха Эберта.

#мастацтва #культменеджмент #куратары #мастакі #творцы