Institut für Europäische Politik (IEP) імкнецца злучыць і падтрымаць беларускія дыяспары.
Для каго: беларускія #актывісты і #даследчыкі, якія зараз знаходзяцца ў Германіі ці Украіне (! – або знаходзіліся ва Украіне да лютага 2022).
Калі:
⁃ NetLab 1: 7 кастрычніка 2022 г., 12:00 CET: Праграмы фінансавання, нэтворкiнг, ідэі праектаў
⁃ NetLab 2: 14 кастрычніка 2022 г., 12:00 CET: Праграмы фінансавання, кансультацыі па канцэпцыі праекта
Рэкамендуецца ўдзел у абедзвюх NetLab, аднак можна прыняць удзел у кожнай NetLab паасобку.
На NetLabs вы:
⁃ даведаецеся пра магчымасці фінансавання (ад фондаў “Civil Society Cooperation Program for Eastern Partnership countries and Russia” і “Philipp Schwartz-Initiative”),
⁃ зможаце абмеркаваць свае праектныя ідэі, наладзіць кантакты і знайсці патэнцыйных партнёраў для сваіх праектаў.
Пасля NetLabs адбудуцца два семінары, якія дапамогуць удзельнікам у далейшай распрацоўцы іх ідэй па праекце або публікацыі. Для гэтага этапу IEP прадастаўляе #стыпендыі. У снежні праект завершыцца публічным мерапрыемствам.
Праект уключае ў сябе картаграфічнае даследаванне, якое ладзіцца праз апытанне ConnectBY — Беларуская грамадзянская супольнасць пасля 2020 года: праблемы і запатрабаваньні дыяспары і інтэрв’ю для вызначэння праблем і патрэб беларускіх суб’ектаў грамадзянскай супольнасці ў дыяспары.
Калі вы хочаце прыняць удзел у апытанні, далучайцеся!
Via @belarusrazam_info