Станьце патронам для 2-га сезону беларускага падкаст-праекта “Малус”!Малус — гэта беларускі падкаст …

Станьце патронам для 2-га сезону беларускага падкаст-праекта “Малус”!

Малус — гэта беларускі падкаст з цікавымі мастацкімі гісторыямі ў фармаце пастановак, якія агучваюць прафесійныя беларускія акторы. Кожны выпуск — асобная гісторыя.

Праект паўстаў у пачатку 2022 года і за гэты час ужо было створана 19 выпускаў, якія агучылі акторы супольнасці Купалаўцы. Сярод іх: Алег Гарбуз, Міхась Зуй, Крысціна Дробыш, Сяргей Чуб і Андрэй Дробыш

Праект “Малус” стаў вынікам пошуку новых фарматаў для сучаснага белліту, выкарыстання новых тэхналогій і спалучэння розных галін мастацтва. Гэты падкаст – добры спосаб мець доступ да беларускай культуры, нягледзячы на вымушаную эміграцыю як творцаў, так і іх аўдыторыі, ды насуперак знішчэнню літаратурнай інфраструктуры ў самой Беларусі.

Слухаць падкаст “Малус” можна на любой з папулярных пляцовак.

А цяпер рыхтуюцца новыя выпускі для другога сезона!

Спрычыніцца да класнага праекта можна:
стаўшы патронам на Patreon;
і стала, і разавым данатам праз ko-fi.com.