Дыяспаральны праект у Польшчы «Беларускія магістраты” плануе бліжэйшым часам правесці анлайн сустрэч…

Дыяспаральны праект у Польшчы «Беларускія магістраты” плануе бліжэйшым часам правесці анлайн сустрэчу ініцыятываў, якія займаюцца за мяжой распаўсюдам беларускіх кніг. Цікавяць розныя фарматы – буккросінг, продаж, выдача ў бібліятэках.

«Па выніках апытання беларусаў Польшчы, адной з галоўных культурніцкіх праблем у розных гарадах застаецца дасяг да беларускай літаратуры. Ёсць сэнс падзяліцца вопытам у гэтым кірунку і абмеркаваць магчымыя шляхі павелічэння беларускіх кніжных кропак.»

Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя, і ў прыватнасці, прадстаўнікі/-цы беларускіх кніжных і культ. ініцыятываў за мяжой.

Звязацца можна праз [email protected] і ў каментах да гэтага паста.

#літаратура