У Мінску запускаецца клуб ангельскай мовы для мастакоў, куратараў, дзеячаў #мастацтва – “English for…

У Мінску запускаецца клуб ангельскай мовы для мастакоў, куратараў, дзеячаў #мастацтва – “English for artists”

UPD. АДМЕНА.

Для каго: #творцы, #куратары, якім важна палепшыць веды ангельскай у сферы мастацтва, навыкі маўлення ў прафесийным асяроддзі, даведацца пра спецыфіку патрабаванняў замежных арт-інстытуцый да заявак.

Калі: старт – 26 кастрычніка ў 18.00.
Дзе: Бiблiятэка iм. А.С. Пушкiна, аддзел замежнай літаратуры (3 паверх, правае крыло), Мiнск, вул. Гiкалы, 3.

Мадэратарка: мастацтвазнаўца і куратарка Вольга Кліп. Вольга вучылася ў Школе Луўра ў Парыжы, прымала ўдзел у арт-рэзідэнцыях у Італіі, Польшчы, Азербайджане; курыруе выставы ў Беларусі і за мяжой; напісала дзясяткі artist statement і artist bio на англ. мове для выставак і партфоліа беларускіх мастакоў. Мае паспяховы досвед заявак на замежныя арт-праграмы, свабодна валодае ангельскай, французскай, італьянскай і польскай мовамі.

Адзіная ўмова – мець чытацкі білет бібліятэкі. Для гэтага спатрэбіцца пашпарт і 1 руб.

#Беларусь