#канферэнцыя “Гарадскі актывізм у Беларусі: новыя выклікі. Лічбавая рэальнасць” у #Варшава, #Польшча…

#канферэнцыя “Гарадскі актывізм у Беларусі: новыя выклікі. Лічбавая рэальнасць” у #Варшава, #Польшча

Калі: 25-27 лістапада 2022
Для каго: гарадскія #актывісты, якія робяць свой унесак у SMART-трансфармцыю беларускіх гарадоў і імкнуцца да дэмакратычнага развіцця дзеля лепшай агульнай будучыні.

Мэта — дапамагчы ў стварэнні бяспечнага і прадуктыўнага асяроддзя для развіцця гарадскіх ініцыятываў, арыентаваных на дэмакратычнае беларускае грамадства; паглыбiць патэнцыял беларускіх НДА і актывістаў/-к, якія ўдзельнічаюць у грамадскім абмеркаванні тэм устойлівага развіцця, электроннага ўрада і горадабудаўніцтва, падтрымліваючы такім чынам гарадскіх актывістаў, якія супрацьстаяць рэпрэсіўнаму рэжыму.

Падчас гэтага мерапрыемства, у прыватнасці, арганізатары імкнуцца стварыць і ўмацаваць міжнародныя сеткі беларускіх НДА, якія працуюць на мірабудаўніцтва праз стварэнне агульных каштоўнасцяў, супрацоўніцтва ў галіне ўстойлівага планавання і зялёнага гарадскога развіцця.

«Адпаведныя змены не могуць быць здзейсненыя ў Беларусі зараз з-за рэпресiй i вайны, але мы імкнемся даць навыкі, веды і інструменты актывістам і тым самым набліжаць дэмакратычныя пераўтварэнні ў сярэднетэрміновай перспектыве.»

Прадастаўляецца:
⁃ кампенсацыя дарожных выдаткаў да 150 EUR, аднак з сумы будзе вылічаны самастойны ўнёсак у памеры 30 EUR замест платы за ўдзел.
⁃ Харчаванне і пражыванне (у двухмесных нумарах) падчас канферэнцыі.
Арганізатары не аказваюць візавую падтрымку для ўезду ў Польшчу.

Падрабязнасці і рэгістрацыя.

#урбаністыка