Беларусь у выгнанні: як абараніць #правы_чалавека – анлайн-#дыскусія ад Экспертна-аналітычнага клуба…

Беларусь у выгнанні: як абараніць #правы_чалавека – анлайн-#дыскусія ад Экспертна-аналітычнага клуба

Арганізатар: Press-Club Belarus
Для каго: #журналісты, #актывісты
Калі: 24 лістапада, 15.00 (Мінск)

Якія групы беларусаў у найбольшай ступені сутыкаюцца з парушэннямі правоў чалавека, што вымушаюць пакінуць Беларусь? Якія міжнародна-прававыя палажэнні можна выкарыстоўваць для абароны беларускіх мігрантаў? І г.д.

Спікеры:
– Анаіс Марэн – PhD, спецдакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі
– Кацярына Дэйкала – PhD, юрыстка-міжнародніца, экспертка Беларускага Хельсінкскага камітэта
– Алег Агееў – юрыст, нам. старшыні БАЖ
– Вольга Смалянка – юрыстка, дырэктарка праваабарончай арганізацыі Lawtrend.

Нагадваем, што Press Club Belarus ладзіць шмат карысных мерапрыемстваў для працаўнікоў медыя і смежных сфер. Гэтыя івэнты пашыраюць разуменне таго, як рабіць інфармацыйныя праекты этычна і з разуменнем іх уплыву на аўдыторыю.

Зарэгістравацца.

#грамадскія_праекты