LIBITUM – #рэзідэнцыя для франкамоўных творцаў у Гауме, #БельгіяДля каго: #мастакі ўсіх дысцыплін, з…

LIBITUM – #рэзідэнцыя для франкамоўных творцаў у Гауме, #Бельгія

Для каго: #мастакі ўсіх дысцыплін, з веданнем французскай мовы.
Калі: тыдзень 4-25 чэрвеня.

LIBITUM – міждысцыплінарная рэзідэнтура для бельгійскіх і міжнародных франкамоўных творцаў. Яна будзе аб’ядноўваць каля дваццаці мастакоў для даследчай і творчай працы над асабістым праектам і калектыўнага абмену думкамі.

Прапануюць 3 тыпы рэзідэнцый:
– індывідуальнае/калектыўнае пісьмо, даследаванні і стварэнне праекта;
– воркшопы;
– сцэнічная рэзідэнцыя.

Прадастаўляюцца:
– пражыванне
– харчаванне
– працоўнае памяшканне (студыя, сцэна, майстэрні і г.д.)
– падтрымка праекта і абменныя сесіі з запрошанымі экспертамі
– грант на стварэнне праекта ў 1000 EUR (падтрымаюць максімум 8 праектаў).

Ддл: 20 снежня.
Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #выканальніцкія_мастацтвы #сцэнічныя_мастацтвы #міждысцыплінарныя_праекты #літаратура #музыка